Сёння спаўняецца 913 год з дня нараджэння адной са славуцейшых жанчын у беларускай гісторыі - Ефрасіннi Полацкай. Мяркуецца, што яна нарадзілася не пазней 1104. «Вядомы даследчык жыцця Е. Полацкай А. Мельнікаў падае 5 студзеня 1104 года, як магчымую дату нараджэння, якая на сённяшні час лічыцца найбольш верагоднай аўтарытэтнай датай нараджэння святой».
Менавіта гэта жанчына заклала падмурак хрысціянскай культуры ў Полацкім княстве. Заснаваныя Ефрасінняй манастыры сталі асяродкамі асветы ў Полацкім княстве: пры іх працавалі школы, бібліятэкі, скрыпторыі – перапісаныя ў іх кнігі разыходзіліся па Полацкай зямлі і за яе межы.
5 студзеня не толькі Полацк, але і ўвесь свет адзначае Дзень нараджэння прападобнай Еўфрасінні.