Сёння, 21лютага, ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны Дзень Роднай Мовы. Віншуем!
Свята было заснаванае на 30‑й сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКО 17 лістапада 1999 году
А ужо заўтра, 22 лютага, будзе прэзентаваны новы «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы». У новым выданні знайшоў адлюстраванне сучасны стан лексікі і фразеалогіі беларускай літаратурнай мовы.Спецыялісты адзначаюць, што некаторыя словы набылі ў сучаснай беларускай мове значэнні, якія дагэтуль не адзначаліся ў слоўніку.
Кажыце больш беларускіх слоў! Для пачатку дастаткова зусім мала - проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.
Памятайце: нам у спадчыну засталася ўнікальная мова –жывая і мілагучная, песенная і паэтычная,старажытная і сучасная!